У першую суботу месяца, 2 кастрычніка, ва ўспамін Анёлаў Ахоўнікаў, у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне на Святую Імшу сабраліся сябры шкаплернага брацтва. А. Аляксандр Стока OCD, які ўзначаліў Эўхфрыстыю ў казанні засяродзіў увагу на Анёлах, якія заступаюцца перад Абліччам Бога за кожнага чалавека і дапамагаюць людзям у патрэбах ды аберагаюць чалавека ад подступаў сатаны. святар сказаў, што вельмі важна звяртацца ў штодзенных малітвах да свайго Анёла Ахоўніка просячы дапамогі і дзякуючы яму за апеку. Напрынанцы набажэнства, пасля адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, два чалавекі прынялі шкаплер Марыі, выказваючы сваю згоду наследаваць цноты Марыі ў штодзённым жыцці. Падчас фармацыйнай сустрэчы члены супольнасці падзяліліся сваім досведам пражытага лета. Паразважалі над тэмай прыняцця Божай волі ў розных жыццёвых акалічнасцях, якія сустракаюцца на шляху да збаўлення, а таксама вызначылі план сустрэч на бягучы год. Сустрэчы будуць адбывацца пераважна ў кожную першую суботу месяца на працягу года. Запрашаем гродзенцаў да супольнасці шанавальнікаў Маці Божай Шкаплернай, каб паглыбляць сваю веру і веды ў Бога, праз наследаванне Марыі, Каралевы святога шкаплера.
а. Аляксандр Стока OCD, апякун брацтва
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave