У санктуарыі Маці Божай Гудагайскай моляцца аб міры ва Украіне і свеце. У гэтай інтэнцыі вернікі ўдзельнічаюць у набажэнствах Крыжовага шляху і Песняў жальбы. Да супольнай малітвы актыўна далучаюцца таксама дзеці, якія ў нядзелю правялі ў гудагайскай святыні тэатралізаваны Крыжовы шлях. Падчас набажэнства, якое падрыхтавала катэхетка Алена Міхалевіч, удзельнікі паразважалі над таямніцай збаўчай мукі і смерці Езуса Хрыста ў кантэксце сучасных падзей ды грахоў чалавака. Напоўненая надзеяй малітва паспрыяла лепшаму перажыванню літургіі Святой Імшы, у якой абвяшчаем смерць Хрыста, вызнаём Яго уваскрасенне і чакаем прыйсця Збаўцы ў хвале.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave