17/07/2023

У Мядзелі адсвяткавалі ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль

З 15 па 16 ліпеня праходзілі ўрачыстасці Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль, галоўнай Апякункі кармэлітаў босых і парафіі ў Мядзелі. Урачыстае святкаванне распачалося ў суботу вечарам святой Імшой а 18.00 гадзіне, якую ўзначаліў Рэгіянальны вікарый кармэлітаў босых у Беларусі а. Пётр Фраштэга OCD. Падчас гаміліі ён параўнаў мядзельскі парафіяльны касцёл, які пабудаваны на ўзгорку ля возера Мястра, да гары Кармэль і запрасіў вернікаў духоўна ўвайсці на гэтую гару. Таксама а. Пётр заахвоціў наследваць Марыю, нашу Маці і Сястру і праз святы шкаплер даверыцца Яе магутнаму заступніцтву. У прыкладах з жыцця кармэлітак Дзіцятка Езус, а. Пётр паказаў веру гэтых сясцёр і моц святога Шкаплера, які спыняў нават стыхійныя бедствы, такія як пажар ці буру на моры. Заступніцтва Марыі Маці святога шкаплера – гэта наш надзейны сродак у зямной пілігрымцы да збаўлення. На заканчэнне святой Імшы адбыўся апошні дзень навэнны да Маці Божай Шкаплернай і быў ўрачыста адспяваны гімн “Вітай Каралева” на лацінскай мове.

Пасля святой Імшы на мядзельскай Кальварыі адбыўся Крыжовы шлях, асноўнай тэмай якога сталі ўчынкі міласэрнасці для душы і цела. Вялікая колькасць парафіянаў і гасцей прымала ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху, падчас якога была таксама магчымасць скарыстацца з сакрамэнту споведзі. Пакутнае набажэнства скончылася на Гары Крыжоў малітваю за Святога Айца і благаслаўленнем.

Другі дзень святкавання ўрачыстасці распачаўся святой Імшой а 9.00 гадзіне ў касцёле, на якой сабралася дастаткова шмат вернікаў. Марыйны дух шкаплернай урачыстасці, адпаведныя малітоўнаму настрою дэкарацыі ў касцёле, усё гэта спрыяла глыбокаму  перажыванню кармэліцкай парафіяльнай урачыстасці. Кожны меў магчымасць адчуць глыбокую хрысціянскую радасць з прысутнасці і апекі Панны Марыі ў сваім жыцці. Як сказаў айцец пробашч на пачатку святкавання ўрачыстасці: “Нельга зразумець таямніцу Хрыста без Марыі, як таксама нельга зразумець Марыі без Хрыста.” Галоўнай часткай святкавання ўрачыстасці стала святая Імша а 11.00 гадзіне, якую ўзначаліў новапрызначаны пробашч мядзельскай парафіі а. Аляксандр Стока OCD і таксама скіраваў да вернікаў Божае слова, у якім адзначыў вялікую ролю прысутнасці і заступніцтва Маці Божай Шкаплернай. Заахвоціў вернікаў да сыноўняй адданасці Божай Маці, якая ніколі не перастае клапаціцца аб сваіх верных дзецях. На заканчэнне св. Імшы адбылася Эўхарыстычная працэсія і благаслаўленне. На ўрачыстай святой Імшы прымалі ўдзел свяятары мядзельскай парафіі і таксама а. Павел Леліто OCD пробашч парафіі ў Нарачы. Шматлікія вернікі, якія ўдзельнічалі ў шкаплерных урачыстасцях, вярталіся дамоў духоўна перамененымі.

а. Андрэй Авен OCD

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave