Ва ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, 2 ліпеня 2023 года ў Мядзелі прывіталі новага пробашча, якім стаў а. Аляксандр Стока OCD. Ва ўрачыстасці прымалі ўдзел вернікі парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі, а таксама декан Будслаўскага дэканата – кс. канонік Багуслаў Моджэевскі, Рэгіянальный вікарый кармэлітаў босых у Беларусі – а. Пётр Фроштэга, а такама браты кармэліты босыя, якія нясуць служэнне ў мядзельскай парафіі.
На пачатку ксёндз Дэкан прадставіў вернікам новага пробашча і зачытаў дэкрэт, якім на гэту пасаду яго прызначыў Арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі. Затым айцец Аляксанд склаў вызнанне веры і прынёс урачыстую прысягу верна здзяйсняць абавязкі пробашча.
Прысутны на ўрачыстасці Рэгіянальны Вікарый павіншаваў новапрызначанага пробашча, пажадаў яму шчодрых Божых ласкаў дзеля духоўнага дабра мясцовай парафіяльнай супольнасці, а таксама падзякаваў айцу Генрыху Валэйку, які на працягу апошніх двух гадоў быў пробашчам мядзельскай парафіі і надалей застаецца ў Мядзелі на пасадзе настаяцеля манаскай супольнасці.
Дэкан Будслаўскага дэканата са свайго боку таксама падзякаваў айцу Генрыху, павіншаваў айца Аляксандра і папрасіў вернікаў падтрымаць пробашча ды іншых святароў сваімі руплівымі малітвамі.
Айцец Аляксандр Стока стаў 40-м пробашчам ад моманту заснавання мядзельскай парафіі, дзе служаць ад другой паловы XVIII стагоддзя служаць кармэліты босыя.
На сённяшні дзень у мядзельскай супольнасці – тры браты: а. Генрых Валэйка, а. Аляксанд Стока і а. Андрэй Авен, якія вядуць кармэліцкае жыццё, служаць у парафіі, а таксама ў мясцовым рэкалекцыйным доме.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave