11/12/2022

У Мядзелі прайшлі адвэнтавыя рэкалекцыі

З 9 па 11 снежня, у парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі праходзілі адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіў духоўныя практыкаванні а. Віктар Бохан, рэдэмптарыст з Гродна. Разам з парафіяльнай супольнасцю і айцамі кармэлітамі рэкалекцыяніст паразважаў аб сапраўднай прысутнасці Езуса Хрыста, сярод сваіх вернікаў асабліва падчас св. Імшы, звяртаючы ўвагу на чатырохразовы заклік “Пан з вамі”. Таксама падкрэсліў істотную ролю Божага слова ў жыцці кожнага хрысціяніна, на ўменне слухаць і разважаць у сваім сэрцы на ўзор Панны Марыі, асоба якой асабліва ярка сапутнічае адвэнтавай падрыхтоўцы. Асабліва падкрэсліў Эўхарыстыю, як не толькі падзяку, але як дар Богу з самога сябе, на ўзор самога Хрыста, які складае Найсвяцейшую Ахвяру з самога Сябе, як дар і перапрашэнне Айцу за нас. Парафіяльная супольнасць: моладзь, дзеці, дарослыя, прынялі актыўны ўдзел у гэтым важным часе духоўных разважанняў, якімі сталі гэтыя тры дні адвэнтавых рэкалекцый. Дзякуем Пану Богу і а. Віктару!

 

а. Андрэй Авен OCD

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave