21/06/2024

У Мінску адзначылі гадавіну святарства пробашча парафіі Божага Цела і духоўнага апекуна руху «Маці ў малітве» 

20 чэрвеня ў Мiнску адзначылі 15-ю гадавіну святарства пробашча сталічнай парафii Божага Цела айца Юрыя Кулая OCD.

Сабраныя з гэтай нагоды парафiяне i госцi малiлiся за яго, дзякуючы за дар яго паклікання і просячы неабходных ласкаў на далейшым шляху святарскага служэння. У супольнай малітве бралі ўдзел прадстаўніцы супольнасці «Маці ў малітве» на чале з яе каардынатарам Людмiлай Губiнай: айцец Юрый з’яўляецца духоўным апекуном гэтага малітоўнага руху.

 

Вернікі дзякавалi Богу за духоўнага настаўнiка, за яго ахвярную i руплiвую працу на нiве Пана, за адкрытае і поўнае Божай любові сэрца, за прыклад і сведчанне веры. Было сказана шмат цёплых i добрых словаў, узгадана нямала прыемных момантаў. Моладзь парафii арганiзавала прасмотр прэзентацыі, у якой сабралi фотаздымкi амаль за ўсе 15 гадоў святарства.

Сам айцец Юрый адзначыў, што нiколi анi на хвiлiну не пашкадаваў аб сваiм выбары i заўсёды ўдзячны за гэта Пану Богу.

Кармэліт ужо шмат гадоў з’яўляецца аўтарам рубрыкi «Школа малiтвы» ў часопісе «Ave Maria». Вернiкi адзначылi, што заўсёды з нецярплівасцю чакаюць выхаду новага нумара часопiса таксама i таму, што вельмi любяць гэтую рубрыку.

«Малітва і размова з Богам — гэта найвышэйшае дабро. Як вочы цела, гледзячы на святло, асвятляюцца, так і душа, што акунаецца ў Бога, атрымлівае асвятленне Яго беспамылковым святлом. Тут маецца на ўвазе малітва, якая не ёсць прывычкай, але вынікае з глыбіні душы; малітва, якая не абмяжоўваецца акрэсленымі гадзінамі, але трывае няспынна, удзень і ўначы», — так пісаў дзесяць гадоў таму айцец Юрый на старонках папулярнага каталіцкага часопiса ( № 4 (229) 2014).

 

У даручанай яго душпастырскай апецы парафii святар кожную сераду праводзiць катэхетычныя заняткi для дарослых. Вернiкi адзначаюць неабходнасць гэтых заняткаў, кажучы, што пробашч вельмi проста i даступна, а галоўнае, з любоўю дапамагае ім разабрацца ў часам заблытаных сцежках, што вядуць да Бога.

Дзякуючы руплiвай працы айца Юрыя Кулая ў парафii арганiзавана супольнасць «Мацi ў малiтве», праводзiцца актыўная праца па арганiзацыi ў супольнасці жывога Ружанца — Ружы святога Юзафа. Акрамя таго, яшчэ шмат розных штодзённых справаў выконвае святар на хвалу Пана, прычым усё гэта робіць са шчырай усмешкай.

Вернікі выказалі падзяку айцу Юрыю Кулаю за вернасць пакліканню і годнае спаўненне Божай волі, пажадаўшы, каб натхненнем для яго далейшага служэння былі вочы людзей, якія дзякуючы яму пазналі Бога ў сваім жыцці.

Парафіяне выказалі свайму пробашчу пажаданне, каб Бог адарыў яго неабходнымі ласкамі, добрым здароўем і здольнасцямі ў пераадольванні штодзённых клопатаў. Яны пажадалі яму шчодрых дароў Духа Святога, нязгаснага запалу ў святарскім і манаскім служэнні, моцнага здароўя, душэўнага супакою і шчырай радасці на кожны дзень, паабяцаўшы падтрымліваць сваёй малітвай.

 

Тэкст: Аксана Кiшкурна / Фота: Каралiна Андрэева / Catholic.by

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave