11 верасня 2014 года ў мінскай парафіі Божага Цела урачыста і радасна адзначалі 25-годдзе святарскага пасведчання а. Пятра Фроштэгі. Гэта значная падзея для манаскай супольнасці кармэлітаў, парафіі і касцёла ў Беларусі сабрала на супольнай Эўхарыстыі не толькі мясцовых вернікаў, але і шматлікіх гасцей, айцоў-кармэлітаў, якія нясуць служэнне на Беларусі, духавенства, законных сясцёр. Урачыстую цэлебрацыю ўзначаліў Мітрапаліт Мінска- Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Усіх сабраных, у тым ліку арцыбіскупа эмэрыта Тадэуша Кандрусевіча, Генеральнага віакрыя Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага, Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў на Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека, напачатку прывітаў а. Сяргей Трысцень.
Юбілей — гэта цудоўная нагода падзякаваць Пану Богу за пакліканне, невымерны дар для ўсіх прысутных, жывое сведчанне вернасці, адданасці, шчырага служэння Пану Богу і касцёлу. Іерархі падкрэслівалі важнае значэнне малітвы за святароў, законнікаў; заклікалі прысутных да шчырай малітвы аб новых пакліканнях да службы на “ніве Пана”
Сам а. Пётр адзначыў, што заўсёды быў і застаецца ўздячным Пану Богу за тое, што Ён яго выбраў яшчэ да нараджэння, паклікаў і вядзе па жыцці.
У канцы Імшы парафіяне выказалі падзяку свайму душпастыру і пажадалі, каб Бог адарыў яго моцным здароўем на доўгія гады жыцця, надае сіл і цярплівасці ў служэнні. Каб з моцай перамянення хлеба і віна, даў магчымасць мяняць нашыя сэрцы.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave