21/03/2022

У Мінску адзначылі імяніны айца Сяргея Трысценя

19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, у парафіі Божага Цела ў Мінску, ў капліцы Маці Божай Шкаплернай сабраліся кармэліты босыя з супольнасцяў Беларусі і мясцовыя парафіяне з нагоды імянінаў настаяцеля супольнасці ў Мінску а. Сяргея Трысценя. Збірацца на імяніны на супольную Эўхарыстыю і святкаванне стала ўжо добрай традыцыяй.

Казанне прамовіў а. Сяргей, дзелячыся асабістым досведам з перажывання пабожнасці да святога Юзафа, які заўсёды быў адкрыты на Божую волю і не шкадаваў сіл у служэнні св. Сям’і, як таксама і цяпер велікадушна апякуецца святым Касцёлам і ўсімі, хто сваё жыццё прысвячае Богу ў манаскім жыцці і ў пабожнасці. Святар паказаў таксама на святога Юзафа як апекуна ў складаныя часы, якія перажывае цяпер наша частка Еўропы.

Св. Юзаф з’яўляецца апекуном Паўсюднага Касцёла, а таксама займае пачэснае месца ў духоўнасці кармэліцкага ордэну, па прыкладу св. Тэрэзы ад Езуса, доктара Касцёла і рэфарматаркі Кармэлю.

Пасля заканчэння літургіі прадстаўнікі розных парафіяльных супольнасцяў павіншавалі а. Сяргея з імянінамі, ствараючы вельмі сардэчную і радасную атмасферу сустрэчы.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave