У нядзелю Найсвяцейшай Тройцы ў 10.30 адбылася святая Імша у парафii святога апостала Андрэя ў Нарачы для 25 выпускнікоў нарачанскіх школ. Падчас гамiлii айцец Александр Стока заахвоціў выпускнiкоў, каб яны заўсёды жылi з Богам, дзе б не знаходзiлiся, дома цi у горадзе. Святар пажадаў маладым людзям, каб яны выбралі прафесiю, якая падабаецца i ляжыць блізка сэрцу і такім чынам у будучыні прынеслі карысць грамадству. А. Аляксандр таксама нагадаў, што вучыцца трэба не дзеля адзнакі, а для сябе, каб потым стаць добрымі спецыялістамі. “Як хутка iдзе час. Перад намi стаяць выпускнікі. Дарослыя, разумная маладыя людзі. Здаецца, толькi учора яны ў першыню у свае сэрца прымалi Езуса Хрыста. А сёння яны ўжо гатовы iсцi у дарослае жыцце. Пане Езу, давяраю Табе ўсiх выпускнiкоу. Вядзi iх па дарозе прауды”.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave