10 красавІка ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Пальмовая нядзеля – Нядзеля Мукі Пана. Людзі з напоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе аліўкавыя і пальмовыя галінкі, усклікаючы: “Гасанна!”
Каб кожны ахвочы мог годна прыняць удзел у сённяшнім набажэнстве, нашы свецкія кармэліты падрыхтавалі і ўпрыгожылі галінкі вербаў. Пры ўваходзе на тэрыторыю касцёла кожны жадаючы мог набыць для сябе вярбу на любы густ, пакінуўшы ахвяру на будову і ўтрыманне касцёла. Такім чынам свецкія кармэліты хочуць спрычыніцца да ўзрастання матэрыяльнага касцёла, будаўніцтва якога працягваецца.
Акрамя вербаў можна было набыць штосьці цікавае для сваіх родных і блізкіх у якасці сувеніраў да свята Уваскрасення Пана. Тут былі паштоўкі, вырабы для ўпрыгожвання велікоднага кошыка, цацкі, магніцікі і шмат іншых цікавых рэчаў, зробленых рукамі нашых парафіянаў.
Дзякуем усім, і ўдзельнікам, і наведальнікам, і ахвярадаўцам, за дабро, учыненае на хвалу імя Пана.
Анна Луцкая
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave