03/11/2021


Фацімская гісторыя ў Гудагаі

Люцыя, Жасінта і Францішак - гэта імёны дзяцей, якія ў 1917 годзе на працягу некалькіх месяцаў бачылі Маці Божую. Дзецям было адпаведна 10, 9 і 7 гадоў. Пра Фацімскую гісторыю распавялі дзеці гудагайскай парафіі ў апошні дзень кастрычніка - ружанцовага месяца.
Пастаноўку напісала катэхетка парафіі - Алена Міхалевіч, якая разам з сёстрамі кармэліткамі Дзіцятка Езус дапамагла дзецям стаць героямі фацімскіх падзей. Сёстры падрыхтавалі адпаведную сцэнаграфію для спектакля, дзякуючы якой маладыя акцёры выглядалі як сапраўдныя ўдзельнікі Марыйнага аб'яўлення.
Асабліва кранальна гучаў заклік да ружанцовай малітвы ў інтэнцыі нашай краіны ды свету.
Пасля спектакля ўдзелнікі парафіяльнага ружанцовага конкурсу атрымалі ўзнагароды і дыпломы. Падарункі (Вялікая карціна біблейскай гісторыі) для першых 3 пераможцаў перадалі супрацоўнікі Радыё Марыя.
На заканчэнне ўсе разам памаліліся частку ружанца ў інтэнцыі дзяцей, бацькоў, а таксама катэхеткак і ўсіх вернікаў ды Беларусі.
 
Фота: c. Вера Кучук CSCII, Аркадзь Куляха OCD

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave