Гісторыя

На пераломеХІІ – ХІІІ стагоддзяў на гары Кармэль у Палестыне ўзнікла новая супольнасць пустэльнікаў, які хпазней назвалі кармэлітамі. Яны вялі жыццё, поўнае малітвы і пакуты, па прыкладзе св. Іллі і называлі сябе Братамі Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль.У першай палове ХІІІ стагоддзя пераслед з боку мусульманаў прымусіў манахаў пакінуць Святую Зямлю і перабрацца ў Еўропу. Новы лад жыцця, іншая культура, а таксама непрыняцце манахаў мясцовым духавенствам сталі прычынай крызісу, у якім апынуліся кармэліты. Тады генерал ордэна Сымон Сток, пабожны англійскі кармэліт, прасіў Марыю, каб захавала прысвечаны Ёй ордэн. Паводле традыцыі, Маці Божая з’явілася яму ноччу з 15 на 16 ліпеня 1251 года і, паказаўшы шкаплер, які быў верхняй часткай манаскага габіта, учыніла яго знакам сваёй асаблівай матчынай апекі: “Гэта будзе прывілея для цябе і для ўсіх кармэлітаў: хто ў ім памрэ, не спазнае агню пякельнага”. Праз семдзесят гадоў пасля гэтай падзеі папа Ян ХХІІ у гэтак званай суботняй буле ад 3 сакавіка 1322 года да ранейшых прывілеяў (захаванне ад агню пякельнага, асаблівая апека ў небяспецы душы і цела) дадаў яшчэ суботнюю прывілею, якая датычыць абяцання Маці Божай, што ў першую суботу пасля смерці выбавіць з чысца таго, хто пабожна насіў шкаплер. Сёння Касцёл таксама памятае і развівае гэтую пабожнасць. У 1950 годзе, з нагоды 700-годдзя аб’яўлення Марыі Сымону Стоку, папа Пій ХІІ скіраваў да генеральных настаяцеляў абодвух кармэліцкіх ордэнаў спецыяльны ліст, у якім нагадаў пра суботнюю прывілею. Папа Ян ХХІІІ назваў суботнюю прывілею “вельмі каштоўнай для пабожнасці вернікаў”. Папа Ян Павел ІІ між іншым сказаў: “У шкаплернай духоўнасці ёсць вельмі моцны і глыбока ўкаранёны хрыстацэнтрычны і Марыйны парастак: ісці за Хрыстом, наследуючы Марыю! Гэтая духоўнасць мае свой бачны знак – шкаплер, які нашу ўжо даўно. Я застаўся верны шкаплеру, ён з’яўляецца маёй сілай. Дзень Маці Божай Шкаплернай для мяне вельмі дарагі”.

 

Духоўнасць

Шкаплер – гэта адзін з сакрамэнталіяў Касцёла, роляй якіх заключаецца ў асвячэнні розных жыццёвых акалічнасцяў чалавека, падрыхтоўка вернікаў да прыняцця асвячальнай ласкі. Праз шкаплер Марыя дала нам асаблівую дапамогу, вельмі патрэбную на штодзённым шляху да вечнага жыцця. Кармэліцкі шкаплер з’яўляецца знакам апекі і заступніцтва Марыі, нашай Каралевы, Сястры і Маці. Уводзіць нас у рэчаіснасць духоўнага мацярынства Марыі, якая пад Крыжам атрымала ад Хрыста заданне клапаціцца пра кожнага чалавека (пар. Ян 19, 26). Адказваючы на просьбу Сына, Яна ахінае нас сваёй апекай, “як плашчом”. Як у Бэтлеемскай гроце Яна клапацілася пра нованароджанага Езуса, спавіваючы ў пялёнкі, каб сагрэць Яго, так і сёння хоча духоўна ахінуць нас, сваіх дзяцей. Марыя вучыць нас наследаванню Езуса. Шкаплер жа азначае нашую гатоўнасць стаць падобнымі да Яе Сына. Кожны, хто надзявае святы шкаплер, далучаецца да марыйнай пабожнасці Кармэлю: мае ўдзел ва ўсіх духоўных плёнах малітвы і жыцця кармэліцкай сям’і і ўсю спадчыну Кармэлю можа лічыць сваёй. Кожны, хто “аздоблены” шатай Марыі, запрошаны штодзённа ствараць кармэліцкую духоўнасць. Ідэал Кармэлю – гэта верная малітва, сузіранне Бога, свабода і, вынікаючае з яе, служэнне братам па прыкладзе Марыі. Гэтыя заданні можна рэалізаваць рознымі спосабамі, згодна са станам свайго жыцця. Вяршыняй кармэліцкага ідэалу з’яўляецца гатоўнасць ісці разам з Марыяй, а таксама з сёстрамі і братамі да Бога, які з’яўляецца Любоўю.

 

Абяцанні

Хто памрэ, адзеты ў шкаплер, той не спазнае агню пякельнага.·

Хто носіць шкаплер і аддае пашану Маці Божай, той мае Яе апеку над душой і целам у гэтым жыцці і, асабліва, ухвіліну смерці.·

Кожны, хто пабожна носіць шкаплер і захоўвае чыстасць паводле стану, будзе выбаўлены з чыстца ў першую суботу пасля сваёй смерці.·

Той, хто прыняў шкаплер, далучаецца да кармэліцкага ордэна і мае ўдзел у яго духоўных дабротах у гэтым жыцці і пасля смерці, а менавіта: у св. Імшах, св. Камуніях, пастах, адпустах, малітвах, адрачэннях.

 

Абавязкі

Наследаваць цноты Найсвяцейшай Маці i распаўсюджваць Яе хвалу.

Днём і ноччу насіць на сабе шкаплер.·

Штодзённа чытаць малітву, вызначаную ў дзень прыняцця шкаплера.·

Рабіць добрыя ўчынкі бліжнім.

Прапановы для тых, хто носіць шкаплер·

Калі дазваляюць умовы, хаця б адзін раз у месяц, а таксама ў святы Маці Божай прыступаць да споведзі і св.Камуніі.·

Часта наведваць святыню і хаця б некалькі хвілінаў памаліцца праз заступніцтва Божай Маці.·

Час ад часу з любові да Марыі адракацца ад чаго-небудзь.

 

Практычныя рэкамендацыі 

Шкаплер павінен быць надзеты святаром або дыяканам згодна з зацверджаным рытуалам. 

Шкаплер з тканіны і шкаплерны медалік маюць аднолькавую духоўную каштоўнасць.

Падчас прыняцця павіненвыкарыстоўвацца шкаплер з тканіны. Пазней, асабіста, яго можна замяніць шкаплерным медалікам.

На шкаплерным медаліку (насіць яго дазволіў папа Пій Х у 1910 г.) з аднаго боку павінна быць выява Найсвяцейшага Сэрца Езуса, а з другога – Маці Божай са шкаплерам у руцэ. 

Прыняцце шкаплера адбываецца толькі адзін раз у жыцці.

Калі шкаплер знішчыцца або згубіцца, то кожны сам можанадзець новы. Пры гэтым не абавязкова асвячаць новы шкаплер або медалік. 

Не прымаюцца да брацтва або шкаплернай сям’і асобы, якія не прысутнічаюць на абрадзе прыняцця ў шкаплер. Выключэнне складаюць асобы цяжка хворыя, жаўнеры або вязні. Можна пераслаць ім асвячаны шкаплер. Аднак, калі ўжо не будзе перашкодаў, яны павінны яшчэ раз прыняць яго з рук святара. 

Знішчаны шкаплер з тканіны трэба спаліць. Нельга выкідваць яго на сметнік, бо гэта сведчыла б аб адсутнасці пашаны як да самога знаку, так і да Марыі, ад каго мы яго атрымалі. 

Калі хто, прыняўшы шкаплер, доўгі час не насіў яго па розных прычынах (забыўся, занядбаў або згубіў), можа сам надзець яго, перапрашаючы за занядбанне. 

Калі б хто адкінуў шкаплер з пагарды, а, зразумеўшы, што ўчыніў нядобра, хацеў бы нанова распачаць практыку набажэнства, павінен атрымаць шкаплер з рук святара. 

Апостальская Сталіца не бачыць перашкодаў для таго, каб шкаплер надзяваць таксама малым дзецям, аднак пры ўмове, каб яны разумелі асноўныя праўды веры, ведалі, кім з’яўляецца Марыя, каб маглі плённа прыняць дар Яе мацярынскай любові. 

Шкаплер носяць на шыі. Не выконвае абавязкаў гэтай пабожнай практыкі той, хто, прыняўшы шкаплер, вешае ягона сцяне ў памяшканні. Абяцанні Марыі датычаць тых, хто з пашанай носіць шкаплер на сабе.

Кармэліцкі шкаплер

Знак мацярынскай апекі Марыі

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave