19/03/2021

Імяніны а. Сяргея ў Мінску

18 сакавіка ў вігілію ўрачыстасці св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, у нашай парафіі Божага Цела ў Мінску ў капліцы Маці Божай Шкаплернай традыцыйна сабраліся кармэліты босыя з супольнасцяў Беларусі і мясцовыя парафіяне з нагоды імянінаў настаяцеля супольнасці ў Мінску а. Сяргея Трысценя. Збірацца на імяніны на супольную Эўхарыстыю і святкаванне стала ўжо добрай традыцыяй.

 

А. Пётр Фраштэга, рэгіянальны вікарый, у гаміліі падзяліўся асабістым досведам з перажывання пабожнасці да св. Юзафа, які заўсёды быў адкрыты на Божую волю і не шкадаваў сіл у служэнні св. Сям’і, як таксама і цяпер велікадушна апякуецца святым Касцёлам і ўсімі, хто сваё жыццё прысвячае Богу ў манаскім жыцці і ў пабожнасці.

 

Пасля заканчэння літургіі прадстаўнікі розных парафіяльных супольнасцяў павіншавалі а. Сяргея з імянінамі, ствараючы вельмі сардэчную і радасную атмасферу сустрэчы.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave