Праз заступніцтва святых апосталаў Пятра і Паўла, 28 чэрвеня ў Нарачы памаліліся за айцоў кармэлітаў, якія адзначаюць свае імяніны менавіта ва ўрачыстасць вялікіх Апосталаў.
Эўхарыстыю ўзначаліў а. Павел Герман - настаяцель нарачанскай манаскай супольнасці. Разам з ім Святую Імшу таксама канцэлебравалі імяніннікі: а. Пётр Фраштэнга - рэгіянальны вікарый кармэлітаў босых у Беларусі, а. Павел Ляліта - пробашч нарачанскай парафіі і а. Пётр Фарына, які служыць у Нарачы.
На свята сабраліся шматлікія мясцовыя вернікі і парафіяне з Мядзеля, а таксама браты кармэліты з усіх супольнасцей на Беларусі.
Казанне прамовіў а. Юрыйй Кулай з Мінска.
Пасля Эўхарыстыі сабраныя павіншавалі імяніннікаў, якія ў сваю чаргу падзякавалі за цёплыя словы і дабрыню ды пачаставалі смачнымі ласункамі.
Няхай святыя апосталы Пётр і Павел дапамагаюць сваім заступніцтвам нашым айцам у плённым ды руплівым служэнні Богу і людзям...
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave