Літургія Пальмовай нядзелі непасрэдна ўводзіць нас у містэрыю мукі, смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень Касцёл успамінае ўрачысты ўваход Езуса ў Ерузалем, а вернікі прыходзяць у храмы з галінкамі вербачак, як знакам надзеі і пашаны Богу, які “прынізіў сябе, будучы паслухмяным ажно да смерці, смерці крыжовай” (Флп 2,8). З гэтай нагоды ў парафіі Божага Цела ў Мінску, як сталася ўжо добрай традыцыяй, свецкія кармэліты падрыхравалі і ўпрыгожылі галінкі вярбы. Пры ўваходзе на тэрыторыю касцёла кожны жадаючы мог набыць для сябе вярбу на любы густ, пакінуўшы ахвяру на будову і ўтрыманне касцёла. Такім чынам свецкія кармэліты прагнуць спрычыніцца да ўзрастання матэрыяльнага касцёла, будаўніцтва якога працягваецца. А кожны з ахвярадаўцаў будзе агорнуты малітвай падзякі за дабро, учыненае на хвалу імя Пана.
Тэкст: Ганна Луцкая OCDS
Фота: а. Сяргей Трысцень OCD
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave