09/12/21

ІІІ нядзеля Адвэнту

ЕВАНГЕЛЛЕ (Лк 3, 10-18)

Аднойчы: Калі Ян навучаў над Ярданам, пыталіся ў яго людзі: «Што мы павінны рабіць?» Ён сказаў ім у адказ: «Хто мае дзве вопраткі, няхай аддасць таму, хто не мае; і хто мае ежу, няхай зробіць тое самае». Прыйшлі і мытнікі хрысціцца і сказалі яму: «Настаўнік! Што мы павінны рабіць?» Ён адказаў ім: «Нічога, што больш за дазволенае вам, не патрабуйце». Пыталіся ў яго таксама і жаўнеры, кажучы: «А мы што павінны рабіць?» Ён адказаў ім: «Нікога не крыўдзіце, не абвінавачвайце несправядліва і задавольвайцеся сваёю платаю». Калі ж народ чакаў, і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Хрыстус ён, Ян адказаў усім: «Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях яго. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём. Лапата Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысціць гумно сваё і збярэ пшаніцу ў свіран свой, а мякіну спаліць агнём непагасным». Шмат чаго іншага прапаведаваў ён, абвяшчаючы Добрую Навіну народу.

 

КАМЕНТАРЫЙ

«Пан будзе вельмі радавацца табе, узрушаны ў любові сваёй» (Саф 3, 17). Бог прыходзіць і Яго Сэрца перапаўнена вялікай радасцю — радасцю Бога, які любіць і таму хоча быць з намі. Як гэта цудоўна, што Яго «шчасце — быць сярод сыноў чалавечых». Езус прыходзіць да нас з любоўю і вялікай радасцю. Прыходзіць, бо прагне нашай блізкасці, прагне нашага шчасця. Ён жадае, каб мы вярнуліся да Айца. Усведамленне надзвычайнай
і бескарыслівай любові Бога перамяняе нашыя сэрцы, змягчае іх, і яны становяцца здольнымі да ўзаемнай адкрытасці. Радасць ад таго, што Бог нас любіць, робіць нас лагоднымі адны да другіх — таму што, на самай справе, усё будзе добра, бо «Пан блізка».

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 1, с. 52-53

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave