Літаніі, навэнны, заклікі...

02/06/21

І Камунія і Святая Імша для выпускнікоў у Мядзелі

У суботу, 29 мая, у мядзельскай парафіі Маці Божай Шкаплернай адбыліся дзве важныя падзеі. Першай падзеяй стала споведзь дзяцей, якія першы раз у жыцці прымуць Святую Камунію. Другой падзеяй была св. Імша для выпускнікоў, якую цэлебраваў а. Генрых, а казанне прамовіў а. Юрый Кулай. У Гаміліі а Юрый падкрэсліў два вельмі важных вымярэння хрысціянскага жыцця: супольнасць і радасць. І заахваціў выпускнікоў, каб нягледзчы ні на што ніколі не забывалі дарогі да касцёла.

 

У нядзелю, 30 мая, адбылася Першая Святая Камунія. Гэтая падзея адбылася ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Адзінаццаць дзяцей рыхтаваліся да гэтага моманту 2 гады, вывучаючы катэхізіс, паглыбляючы свае веды і веру. Імшу ўзначаліў а. Андрэй. Ён таксама прамовіў гамілію, у якой распавёў пра Найсвяцейшую Тройцу, якая ёсць самай вялікай таямніцай хрысціянскага жыцця. Дзеці разам з бацькамі прымалі насвяцейшую Эўхарыстыю, што стала вельмі ўрачыстым момантам, які падкрэсліваў еднасць і веру сямейнай супольнасці.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave