02/12/23

І нядзеля Адвэнту

ЕВАНГЕЛЛЕ (Мк 13, 33-37)

«Глядзіце, чувайце, бо не ведаеце, калі настане час той. Падобна гэта да чалавека, які, вырушаючы ў далёкую дарогу, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу, і кожнаму сваю працу, і загадаў брамніку чуваць.

Дык чувайце ж і вы, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары, ці апоўначы, ці пры спеве пеўняў, ці раніцай; каб не застаў вас спячымі, калі вернецца неспадзявана. А што вам кажу — кажу ўсім: Чувайце!»

 

КАМЕНТАРЫЙ

Таямніца вернасці…  Мы глядзім на вернасць Бога і здзіўляемся: Ён заўсёды верны. Углядаемся ў сваё жыццё — і нас ахоплівае сорам: мы ўзбагачаныя ўсім, няма недахопу ні ў якой ласцы, аднак наша вернасць не бездакорная… Хочам чуваць, але нас ахоплівае санлівасць… І ўсклікаем да Айца: «Прыйдзі нам на дапамогу!» І Ён прыходзіць у сваім Сыне, Езусе, які стаў пасілкам, каб падбадзёрыць наш стомлены дух. Айцец стварыў нас для сябе і не супакоіцца, пакуль мы не будзем у Ім ужо назаўсёды. Дзякую Табе, Ойча!

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 1, с. 13.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave