17/02/24

1 нядзеля Вялікага посту

ЕВАНГЕЛЛЕ (Мк 1, 12-15)

І адразу Дух павеў Езуса ў пустыню. І быў Ён у пустыні сорак дзён, а сатана выпрабоўваў Яго; і быў Ён са звярамі, і Анёлы служылі Яму. Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы: «Споўніўся час,  і наблізілася Валадарства Божае; кайцеся і верце ў Евангелле».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Дух Святы, асобасная Любоў, павёў Езуса ў пустыню, у рэальнасць недахопу. Там на працягу сарака дзён Езус зведваў спакусы ад сатаны. Таму што ўсюды, дзе бярэ ініцыятыву Любоў, адначасова з’яўляецца той, які ёсць супрацьлегласцю Любові, які ўсумніўся ў Любові, які адкінуў Любоў. Сатана робіць усё, каб іншыя ўчынілі такі самы выбар, як і ён. Пустыня — гэта час змагання за сэнс, гэта пытанне пра існаванне Любові.

Нам добра вядомы смак такіх перажыванняў. Калі мы выбіраем каштоўнасці, калі становімся на бок праўды, адразу ўзнікаюць перашкоды, сумненні, цяжкасці і спакусы. У сітуацыі несправядлівасці нам хацелася б уласнымі вачыма ўбачыць яўны крах сатаны. Бунт і злосць з-за таго, што ўсё адбываецца не так, часта закрываюць нашыя вочы на рэчаіснасць неба. «Анёлы служылі Яму». Так адбываецца падчас кожнага выпрабавання, якое мы перажываем. Анёлы нам служаць. Аднак найчасцей іх дапамога не бывае матэрыяльнай і відавочнай справай; між тым яны робяць усё, каб паказаць нам Божую перспектыву таго, што мы перажываем, каб пераканаць нас у тым, што Любоў існуе і што Яна пастаянна нас збаўляе.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 2, с. 17-18.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave