19/06/2024

10-годдзе абяцанняў у Свецкім Ордэне Кармэлітаў Босых у Мінску

15 чэрвеня  ў Мінску адбылася чарговая сустрэча свецкага Кармэлю. Яна праходзіла ў атмасферы братэрства, еднасці і любові. У гэты дзень асаблівым чынам віншавалі нашых сясцёр Марыю, Яніну, Ірыну, Вікторыю, Соф’ю, Браніславу і брата Міхаіла з 10-годдзем складання абяцанняў у Свецкім Ордэне Кармэлітаў Босых. Павіншаваць  юбіляраў сабралася не толькі сям’я Кармэлю, але і сябры свецкага ордэна. Кульмінацыяй святкавання стала супольная Эўхарыстыя. У сваёй гаміліі а.Пётр Фраштэга ОСD падкрэсліў, як важна быць чалавекам свайго слова і заставацца верным прысяге, якую скадаў Пану Богу. І няхай будзе слова вашае “так – так”, “не – не” (Мц 5, 37)

За гарбатай абмяркоўвалі важныя пытанні. Гаварылі пра жыццё ў супольнасці і што значыць для кожнага быць у трэцім ордэне.

На развітанне свецкія кармэліты пажадалі адзін аднаму добрага летняга  адпачынку.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave