27/06/26

13 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Мц 10, 37–42)

Езус сказаў сваім Апосталам: Хто любіць бацьку ці маці больш, чым Мяне, не варты Мяне. І хто любіць сына ці дачку больш, чым Мяне, не варты Мяне. I хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе за Мною, той не варты Мяне.

Хто знайшоў жыццё сваё, страціць яго. А хто стаціў жыццё сваё дзеля Мяне, знойдзе яго. Хто прымае вас, Мяне прымае. А хто прымае Мяне, прымае таго, хто паслаў Мяне. Хто прымае прарока ў імя прарока, узнагароду прарока атрымае. І хто прымае справядлівага ў імя справядлівага, узнагароду справядлівага атрымае. I хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады ў імя вучня, сапраўды кажу вам, не страціць узнагароды сваёй.

 

КАМЕНТАРЫЙ
Евангелле паказвае сур’ёзнасць і радыкальнасць абавязацельстваў, якія бярэ на сябе чалавек, уступаючы на шлях сапраўднага наследавання Хрыста. Мы адкрываем тры глыбокія духоўныя вымярэнні, да якіх заклікае нас Пан.
Па-першае, Езус закранае іерархію нашых сямейных сувязяў. Ён зусім не імкнецца разбурыць ці абясцэніць любоў да бацькоў ці дзяцей, бо Сам быў паслухмяны Айцу і выконваў запаведзі. Аднак Пан патрабуе моцнага ўнутранага вызвалення ад тых залежнасцяў і звычак, якія абмяжоўваюць нашу духоўную свабоду. Любіць Хрыста «больш» — гэта радыкальны выбар на карысць Божага Валадарства, які ачышчае нашыя зямныя пачуцці і робіць іх па-сапраўднаму трывалымі.
Па-другое, заклік узяць свой крыж пераварочвае чалавечае мысленне. Крыж у кантэксце Евангелля — гэта не проста хвароба ці выпадковае няшчасце. Гэта свядомы выбар прыняць стан слугі, гатовага аддаць сваё жыццё дзеля іншых, прыняць уласную маласць і адмовіцца ад уласнага эгаізму. Сапраўдная сутнасць крыжа — гэта ахвярная любоў, якая не памірае, а запальвае і дорыць сапраўднае жыццё. Страта свайго «я» дзеля Хрыста дазваляе пераадолець прагнасць і адкрыць вечны сэнс існавання.
Па-трэцяе, Хрыстус цалкам атаясамлівае Сябе з тымі, каго пасылае ў свет, і з самымі малымі. Прыняць Божага пасланніка азначае прыняць і пачуць само Евангелле. Нават самы нязначны, просты жэст хрысціянскай гасціннасці — кубак халоднай вады, пададзены малому і бездапаможнаму вучню, — заўважаецца Богам. Заклік быць малым і здольнасць бачыць Хрыста ў пакрыўджаных людзях і простых рэчах валодаюць сілай змяніць свет і чалавечыя адносіны. Менавіта праз такія канкрэтныя ўчынкі любові чалавек увайходзіць у вечную Божую хвалу і атрымлівае сваю ўзнагароду.
 
(Паводле італьянскіх кармэліцкіх разважанняў https://carmelit.org/lectio-divina).

 

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave