06/07/24

14 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Мк 6, 1–6)

Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну. А за Ім ішлі Ягоныя вучні. Калі надышоў шабат, Ён пачаў навучаць у сінагозе. Многія, хто слухаў, здзіўляліся і казалі: «Адкуль у Яго гэта, і што за мудрасць дадзена Яму, і як такія цуды чыняцца Ягонымі рукамі? Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, брат Якуба, Юзафа, Юды і Сымона? Ці ж не тут сярод нас Ягоныя сёстры?» І абураліся на Яго. А Езус казаў ім: «Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне яго, сярод родных яго і ў доме яго». Таму Ён не мог учыніць там ніякага цуду, толькі на некалькі хворых усклаў рукі і аздаравіў іх. І дзівіўся іх бязвер’ю. Хадзіў па навакольных вёсках і навучаў.

 

КАМЕНТАРЫЙ

З аднаго боку, жыхары Назарэта заўважаюць «адметнасць» Езуса, Яго выключную мудрасць і тое, што Ягонымі рукамі чыняцца цуды. З другога — баяцца зрабіць з гэтага вывады і змяншаюць Яго значэнне, упэўніваючы саміх сябе, што не можа Ён быць кімсьці асаблівым, бо яны ж так добра Яго ведаюць. Людзі, у якіх няма веры і даверу, не з’яўляюцца тым асяроддзем, у якім можна чыніць цуды. І цуды не здзяйсняюцца.

Сёння таксама шмат святых крочыць па гэтым свеце ціха і без шуміхі: яны настолькі звычайныя, што іх не заўважаюць. Гэта майстэрства — бачыць дабро, калі адусюль навязвае сябе і атакуе зло. Гэта ласка — убачыць Бога ў другім чалавеку, асабліва ў тым, з якім мы жывём, працуем, знаходзімся побач, якога, як нам здаецца, мы вельмі добра ведаем. Бо «сярод сваіх» прарок, часцей за ўсё, бывае ігнараваны і пагарджаны. Езус кажа: «без пашаны». Ён мае на ўвазе няўважлівасць, абыякавасць адносна словаў і знакаў, якія Ён скіроўвае да нас непасрэдна або праз іншых людзей. Будзем прасіць аб дары Духа Святога, каб Ён дапамог нам заўважыць Збаўцу, які жыве ў свеце і дзейнічае ў нашым жыцці.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 276-277.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave