Евангелле (Ян 1, 35-42)
Стаяў Ян Хрысціцель і двое з вучняў ягоных і, ўбачыўшы Езуса, які ішоў, сказаў: «Вось Баранак Божы». Пачулі двое вучняў яго, што ён сказаў, і пайшлі за Езусам. А Езус, абярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, кажа: «Чаго шукаеце?» Яны сказалі Яму: «Раббі (што азначае “настаўнік”), дзе жывеш?» Ён сказаў ім: «Ідзіце і ўбачыце». Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і засталіся ў Яго ў той дзень. Было каля дзесятай гадзіны. Адным з двух, якія пачулі ад Яна пра Езуса і пайшлі за Ім, быў Андрэй, брат Сымона Пятра. Знайшоўшы спачатку брата свайго Сымона, сказаў яму: «Мы знайшлі Месію (гэта значыць Хрыста)». І прывёў яго да Езуса. Езус, глянуўшы на яго, сказаў: «Ты Сымон, сын Яна; ты будзеш названы Кефас», што азначае «Пётр», «скала».
Каментарый
У Евангеллі звяртаецца ўвага на дынамізм закліку да таго, каб асаблівым чынам спадарожнічаць Езусу. Вучні, падштурхнутыя словамі Яна Хрысціцеля, ідуць за Езусам. Сам Хрыстус прыцягваевае іх, а Ян становіцца для іх пасрэднікам Божай ласкі. Роля Яна вельмі прыгожая, без яго Езус застаўся б незаўважаным і не адбылася б сустрэча. Сустрэча вядзе да наступнай сустрэчы, самі вучні становяцца пасрэднікамі.
Мы бачым, як развіваецца дынамізм Божага паклікання. Пан выкарыстоўвае сваіх верных, каб далей здабываць душы. Дыялог Апосталаў з Хрыстом з’яўляецца сімвалічным указаннем на экзыстэнцыяльныя пошукі кожнага чалавека: чаго ты шукаешь? А значыць: да чаго ты імкнешся? Што з’яўляецца тваёй мэтай? Адказ на гэтыя пытанні дазваляе нам убачыць схаваныя глыбока ў сэрцы матывы. Калі мы ўжо разумеем, чаго або каго шукаем, то пачынаем усведамляць, якія паводзіны могуць дапамагчы нам гэтага дасягнуць. Шмат людзей шукае толькі прыняцця з боку іншых, любові, адносін — гэта значыць шчасця, якое заключаецца ў асобасным абмене. Ніхто так, як Езус, не заспакоіць нашых спадзяванняў. Радасць па прычыне знойдзенага шчасця прагне, каб ёю дзяліліся з іншымі; каму ж з нас не знаёмае такое пачуццё?
З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 26
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave