03/12/22

2 нядзеля Адвэнту

ЕВАНГЕЛЛЕ (Мк 3, 1–12)

У тыя дні з’явіўся Ян Хрысціцель, які навучаў у Юдэйскай пустыні і казаў: «Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае. Бо гэта той, пра каго сказаў прарок Ісая: „Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму“». Сам жа Ян меў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх; а ежай яму была саранча і дзікі мёд. Тады Ерузалем і ўся Юдэя, і ўсе ваколіцы Ярдана выходзілі да Яго. І прымалі хрост ад яго ў рацэ Ярдан, вызнаючы свае грахі. Убачыўшы многіх фарысеяў і садукеяў, якія прыходзілі да яго хрысціцца, ён сказаў ім: «Племя змяінае, хто навучыў вас уцякаць ад надыходзячага гневу? Прынясіце ж годны плён пакаяння, і не думайце казаць у думках сваіх: „Наш айцец — Абрагам“. Бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узняць дзяцей Абрагаму. Ужо і сякера прыкладзена да карэння дрэваў; бо кожнае дрэва, што не дае добрага плоду, будзе ссечана і кінута ў агонь. Я хрышчу вас у вадзе для пакаяння, але той, хто ідзе за мною, мацнейшы за мяне, і я не варты несці сандалі Ягоныя. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём. Лапата Ягоная ў руцэ Яго, і Ён ачысціць гумно сваё і збярэ пшаніцу сваю ў свіран, а мякіну спаліць агнём непагасным».

 

Каментарый

Мы чакаем Езуса, які жадае, каб мы падрыхтавалі Яму месца ў нашым сэрцы. Яго прыйсце павінна адкрыць нас для новага мыслення — Ягонага мыслення. Святы Ян Хрысціцель заклікае ясна і рашуча: «Пакайцеся, змяніце сваё мысленне…»

Змяніць сваё мысленне — гэта значыць выбраць Езуса і на самай справе сустрэцца з Ім. Ён заўсёды побач, але найбольш мы  заўважаем  Яго, калі забываемся пра сябе, выходзячы насустрач іншаму чалавеку з добразычлівасцю, адкрыта, так ці інакш аддаючы сябе яму. Менавіта тут мы сустракаем Езуса, бо робім у сваім сэрцы месца для любові, крыніца якой знаходзіцца ў гэтай адзінай Любові. Тады мы заўважым, што Ён прыйшоў. Тады здзейсніцца ў нас цуд навяртання.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 1, с. 29.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave