ЕВАНГЕЛЛЕ (Ян 6, 51-58)
Езус сказаў народу: “Я хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна. А хлеб, які Я дам, гэта цела Маё дзеля жыцця свету”. Юдэі спрачаліся паміж сабою, кажучы: “Як Ён можа даць нам есці сваё цела?” Езус сказаў ім: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі не будзеце есці цела Сына Чалавечага і піць крыві Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. Бо цела Маё — праўдзівы спажытак, а кроў Мая — праўдзівы напой. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, ува Мне ёсць, а Я — у ім. Як паслаў Мяне жывы Айцец, і Я жыву Айцом, так і той, хто есць Мяне, будзе жыць Мною. Гэта той хлеб, які сышоў з неба, а не той, які елі айцы вашыя і памерлі. Хто есць хлеб гэты, будзе жыць навекі”. Гэта сказаў Ён у сінагозе, калі навучаў у Кафарнауме.
КАМЕНТАРЫЙ
Езус аб’яўляе: “Калі не будзеце есці цела Сына Чалавечага і піць крыві Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця”. У іншым месцы Евангелля наш Збаўца кажа аб тым, што мы павінны прабываць у Ім, як галінкі, ушчэпленыя ў вінаградную лазу. Гэтае ўшчэпліванне здзяйсняецца ў сакрамэнце хросту. Але нашае прабыванне ў Ім забяспечваецца прыняццем праўдзівага спажытку і праўдзівага напою, якімі з’яўляюцца Яго Цела і Кроў. Юдэі, якія спрачаліся паміж сабою ў сённяшнім фрагменце Евангелля, не здольныя адарвацца ад уласных абстрактных вывадаў. Яны не прымаюць пункт гледжання веры, прапанаваны Езусам. І для нас гэта таксама можа быць нялёгка. Але не ад разумення залежыць нашае збаўленне і жыццё вечнае, а ад паслухмянасці голасу Пана. Ён заклікае нас пайсці за Ім, паказваючы адзіны шлях да атрымання вечнага жыцця!
З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4 с. 51.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave