24/08/24

21 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Ян 6, 60-69)

Многія з вучняў Езуса казалі: “Цяжкая гэтая мова. Хто можа яе слухаць?”

Але Езус, ведаючы, што вучні Ягоныя наракаюць на гэта, сказаў ім: “Ці гэта спакушае вас? А калі ўбачыце Сына Чалавечага, які будзе ўзыходзіць туды, дзе быў раней? Дух ажыўляе, цела ж ні на што не прыдатнае. Словы, якія Я кажу вам, ёсць духам і жыццём. Аднак ёсць між вас тыя, хто не верыць”. Бо Езус ад пачатку ведаў, хто не верыць і хто Яго выдасць. І сказаў: “Для таго Я сказаў вам, што ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі гэта не будзе дадзена яму Айцом”.

З гэтага часу многія вучні Ягоныя адышлі ад Яго і ўжо не хадзілі з Ім. Тады Езус сказаў Дванаццаці: “Ці вы таксама хочаце адысці?”

Адказаў Яму Сымон Пётр: “Пане, да каго мы пойдзем? Ты маеш словы жыцця вечнага. А мы паверылі і спазналі, што Ты ёсць Святы Бога”.

 

КАМЕНТАРЫЙ

Менавіта цяпер многія вучні адыходзяць ад Яго, бо не разумеюць, бо толькі цялесна прынялі Слова. А Езус запрашае далей, глыбей. Заахвочвае ўзнесціся над цялесным. Прапаноўваючы гэтую дарогу, Ён чакае ад Апосталаў свабоднага прыняцця рашэння. Езус задае ім пытанне: “Ці вы таксама хочаце адысці?” Святы Пётр адказвае верай: “Пане, да каго мы пойдзем…?” Хоць я да канца не разумею Твае словы, хоць цяпер яны для мяне цяжкія і закрытыя, я веру, што толькі Ты — крыніца сапраўднага жыцця. Веру, што (калі толькі захочаш) Ты адкрыеш перада мной тое, што закрыта. Пётр атрымлівае гэтую ласку, ідучы ў цемры веры, у цяжкасцях прыняцця Слова, якое раніць яго сваёй таямніцай, прыніжае яго розум. Ён дазваляе “прынізіць сябе моцнай Божай рукой”. А ты?

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4 c. 70.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave