21/09/24

25 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Мк 9, 30-37)

Езус і Яго вучні выйшлі і праходзілі праз Галілею, і Езус не хацеў, каб нехта ведаў. Бо вучыў сваіх вучняў і казаў ім, што Сын Чалавечы аддадзены будзе ў рукі людзей, і заб’юць Яго, і забіты ўваскрэсне праз тры дні. Але яны не разумелі гэтых словаў, а спытацца ў Яго баяліся. Прыйшоў Ён у Кафарнаум і, калі быў у доме, спытаўся ў іх: “Пра што па дарозе вы разважалі?” Яны маўчалі, бо па дарозе разважалі паміж сабою, хто большы. Сеўшы, Ён паклікаў Дванаццаць і сказаў ім: “Калі хто хоча быць першым, няхай будзе з усіх апошнім і ўсіх слугою”. Потым узяў дзіця, паставіў сярод іх і, абняўшы яго, сказаў ім: “Хто прымае аднаго з такіх дзяцей у Маё імя, той Мяне прымае. А хто Мяне прымае, той не Мяне прымае, але таго, хто паслаў Мяне”.

 

КАМЕНТАРЫЙ

Езус звяртаецца да сваіх вучняў — да тых, каго выбраў, каб суправаджалі Яго, — і адкрывае ім сваю таямніцу, таямніцу Пасхі. Менавіта таму Ён вядзе іх у Галілею асобна ад натоўпу, бо Яму патрэбна асаблівая блізасць з імі, каб перадаць сутнасць свайго пасланніцтва.

Аднак вучні не адклікаюцца на запрашэнне Езуса да глыбейшай сувязі з Ім, неабходнай, каб зразумець сутнасць Яго таямніцы. Іх розум, напоўнены чалавечымі адносінамі і сувязямі, няздольны адкрыцца на Божую таямніцу. Яны застаюцца на ўзроўні вертыкальнага суаднясення, на ўзроўні  ўстанаўлення іерархіі, знаходжання свайго мейсца тут, на зямлі.

Езус уключаецца ў дыскусію, Ён хоча быць разам са сваімі вучнямі ў іх справах, нават калі яны цяпер не ў стане быць у Яго справах. Аўтарытэт Настаўніка паказвае ім сапраўдную веліч — дзіця, якое ў Ізраілі лічылася самым непаважаным членам сям’і, з якім Ён, Госпад і Бог, атаясамлівае сябе.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў "Szukać Jego towarzystwa”, т. 4 c. 151-152.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave