13/04/24

3 Велікодная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Лк 24, 35-48)

Вучні Езуса расказалі пра тое, што здарылася ў дарозе, і як пазналі Езуса ў ламанні хлеба. Калі яны казалі пра гэта, сам Езус стаў сярод іх і сказаў ім: «Спакой вам!» Збянтэжаныя і напалоханыя яны думалі, што бачаць духа. Але Ён сказаў ім: «Чаму разгубіліся, і чаму сумненні ўзніклі ў вашых сэрцах? Паглядзіце на Мае рукі і ногі: гэта Я! Дакраніцеся да Мяне і пераканайцеся: дух не мае цела і касцей; як бачыце, Я іх маю». Пасля гэтых слоў Ён паказаў ім рукі і ногі. А калі яны ад радасці яшчэ не верылі і дзівіліся, Ён сказаў ім: «Ці маеце тут што з’есці?» Яны падалі Яму кавалак печанай рыбы. Ён узяў і еў перад імі. І сказаў ім: «Вось словы мае, сказаныя вам, калі Я быў яшчэ з вамі, што павінна збыцца ўсё напісанае пра Мяне ў законе Майсея і Прарокаў і ў Псальмах». Тады адкрыў іх розум, каб яны разумелі Пісанне. І сказаў ім: «Так напісана, што Месія павінен цярпець і ўваскрэснуць на трэці дзень з мёртвых, і ў Ягонае імя павінна абвяшчацца пакаянне дзеля адпушчэння грахоў усім народам, пачынаючы ад Ерузалема. А вы — сведкі гэтага».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Вучні з Эмауса, вырваныя з атупення, вяртаюцца ў Ерузалем, да супольнасці, ад якой уцякалі. Вяртаюцца, каб стаць сведкамі ўваскрасення. Калі яны пачынаюць абвяшчаць Евангелле, Езус падтрымлівае іх сведчанне сваёй рэальнай прысутнасцю. Затым «адкрывае розум» астатніх вучняў, таксама і для іх становячыся Тым, хто тлумачыць Пісанне.

Такой будзе дынаміка абвяшчэння Евангелля, прадказаная Езусам: «у Ягонае імя павінна абвяшчацца» змена мыслення, «а вы — сведкі гэтага». Кожны, хто будзе «абуджаны» Уваскрослым, дзякуючы Яго слову, якое пазнае́цца як «жывое і дзейснае» ў гісторыі ўласнага жыцця, — той «вяртаецца», гэта значыць, перастае ўцякаць ад Жыцця і становіцца сведкам.

Калі мы абвяшчаем тое, што нас «сустрэла ў дарозе», і тое, як мы распазналі прысутнасць Езуса, Ён сам становіцца сярод нас.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 2, с. 241-242.

 

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave