21/01/23

3 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Мц 4, 12–23)

Калі Езус пачуў, што Яна зняволілі, адышоў у Галілею. Пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Кафарнауме прыморскім, у межах Забулона і Нэфталія, каб збылося сказанае прарокам Ісаем: «Зямля Забулонава і зямля Нэфталіева, на шляху марскім, за Ярданам, Галілея язычнікаў, народ, які сядзеў у цемры, убачыў святло вялікае, над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла святло». З таго часу Езус пачаў прапаведаваць і казаць: «Кайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае». Калі Езус праходзіў каля Галілейскага мора, Ён убачыў двух братоў: Сымона, якога называлі Пятром, і ягонага брата Андрэя, якія закідвалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім: «Ідзіце за Мной, і Я зраблю вас рыбакамі людзей». Яны ж адразу, пакінуўшы сеткі, пайшлі за Ім. Калі адтуль пайшоў далей, убачыў іншых двух братоў: Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата ягонага, якія ў чоўне з бацькам іхнім Зэбэдэем ладзілі свае сеткі, і паклікаў іх. А яны адразу пакінулі човен і бацьку свайго і пайшлі за Ім. Езус хадзіў па ўсёй Галілеі, навучаючы ў сінагогах іхніх і абвяшчаючы Евангелле Валадарства. Ён лячыў усялякую хваробу і ўсялякую немач у людзей.

Каментарый

Езус убачыў і сказаў… Позірк, заўважанне чалавека і прамоўленыя словы, поўныя моцы і добразычлівасці, якія не маглі застацца без адказу. Позірк і слова — гэта два ў пэўнай меры фундаментальныя элементы паклікання. Якую ж вялікую моц мае слова Бога і якая вялікая ласка звязана з ім, калі чалавек, якога клічуць па імені, адразу пакідае ўсё самае дарагое: блізкіх (айца), працу, жыццёвае захапленне (човен, сеткі) і пачынае спадарожнічаць Езусу, куды б Ён не пайшоў!

Езус — гэта Святло свету. Ён сам абяцае: «Хто ідзе за Мною, той не будзе хадзіць у цемры»  (Ян 8, 12). Жывучы ў Святле, мы пазнаём: ці сапраўды мы ўсё пакінулі дзеля Езуса?

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 43

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave