ЕВАНГЕЛЛЕ (Мк 12, 28b–34)
У той час: Адзін кніжнік, падышоў да Езуса і спытаўся ў Яго: Якая запаведзь першая з усіх? Езус адказаў: Першая такая: Слухай, Ізраэль, Пан Бог наш — Пан адзіны; любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім,і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёй моцаю тваёй. Другая: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. Няма іншай запаведзі, большай за гэтыя.
І сказаў Яму кніжнік: Добра, Настаўнік, Ты праўду сказаў, што ёсць адзін і няма іншага апрача Яго. Любіць Яго ўсім сэрцам і ўсім розумам, і ўсёю душою, і ўсёю моцаю; і любіць бліжняга, як самога сябе — гэта больш за ўсе ахвяры і ўсеспаленні. Езус, убачыўшы, што той разумна адказвае, сказаў яму: Недалёка ты ад Валадарства Божага. І ніхто ўжо больш не адважваўся пытацца ў Яго.
КАМЕНТАРЫЙ
Мы можам любіць бліжняга так, як гэтаму вучыць Біблія, як кажа Езус. Любоў да бліжняга заключаецца ў тым, што я люблю ў Богу і з Богам іншага чалавека, якога ў дадзены момант, магчыма нават і не ведаю або да якога не адчуваю сімпатыі. Такая любоў можа ажыццявіцца толькі тады, калі яна зыходзіць з інтымнай сустрэчы з Богам, сустрэчы, якая стала еднасцю волі і якая абуджае пачуцці. Менавіта тады я вучуся глядзець на іншую асобу не толькі маімі вачыма і праз мае пачуцці, але таксама з перспектывы Езуса Хрыста. Яго сябра – мой сябра. Абмінаючы тое, што знешняе ў другім чалавеку, я заўважаю ягонае ўнутранае чаканне жэсту любові, знаку ўвагі, чаго я не магу даць яму толькі пры дапамозе адмысловых арганізацый, якія прымаю, напэўна, толькі як палітычную неабходнасць. Я гляжу вачыма Хрыста і магу даць іншаму нашмат больш, чым тое, чаго ён знешне патрабуе: позірк любові, якога прагне.
З энцыклікі Бэнэдыкта XVI Deus caritas est, 18.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave