16/11/24

33 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Мк 13, 24-32)

Езус сказаў сваім вучням: «У тыя дні пасля таго ўціску зацьміцца сонца, і месяц не дасць святла свайго. І зоркі будуць падаць з неба, і сілы нябесныя пахіснуцца. Тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці на аблоках з вялікай сілай і ў славе. Ён пашле тады Анёлаў сваіх і збярэ выбраных сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба. Вучыцеся на прыкладзе смакоўніцы: калі галінка яе становіцца ўжо мяккай і распускаецца лісце, ведаеце, што блізка лета. Так і вы, калі ўбачыце, што адбываецца гэта, ведайце, што блізка Ён, пры дзвярах. Сапраўды кажу вам: не міне пакаленне гэтае, пакуль не адбудзецца ўсё гэта. Неба і зямля прамінуць, а словы Мае не прамінуць. А пра дзень той або гадзіну ніхто не ведае: ні Анёлы ў небе, ні Сын, а толькі Айцец».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Кожны веруючы мае гарачае жаданне, сумуе, чакае, калі ён зможа ўбачыць Сына Чалавечага. Аднак для таго, каб гэта магло здзейсніцца, трэба, каб усё часовае, зямля і неба, устрасянулася так, што не затрымлівала б больш на сабе нашага зроку. Мы ўбачым Пана, які набліжаецца:

  • калі навучымся быць свабоднымі ў адносінах да дабротаў гэтага свету;
  • калі навучымся жыць непрамінальнымі каштоўнасцямі, якія паказвае сваімі словамі і прыкладам Езус, наш Пан.

Яго абяцанне надзейнае, хоць і змяшчае ў сабе таямніцу. Бог запрашае ўвайсці ў яе.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 4, с. 312.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave