27/01/24

4 звычайная нядзеля

Евангелле (Мк 1, 21-28)
У горадзе Кафарнауме Езус увайшоў у шабат у сінагогу і навучаў. І здзіўляліся вучэнню Ягонаму, бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі. І быў тады ў сінагозе чалавек, апанаваны нячыстым духам, які закрычаў: «Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы». Але Езус забараніў яму, кажучы: «Змоўкні і выйдзі з яго». Тады дух нячысты, таргануўшы яго і закрычаўшы моцным голасам, выйшаў з яго. І здзівіліся ўсе, так што пыталіся адзін у аднаго, кажучы: «Што гэта? Новае вучэнне, якое мае моц? Ён і духам нячыстым загадвае, і яны слухаюцца Яго». І адразу разышлася пра Яго чутка па ўсёй ваколіцы Галілеі.
Каментарый

Евангелле паказвае сёння Езуса, які навучае і дзейнічае, як той, хто мае ўладу, і пры гэтым хоча, каб Яго дзейнасць да вызначанага часу захоўвалася ў тайне. Ён загадвае замаўчаць нячыстаму духу, які хоча аб’явіць моц Божага Сына да таго часу, калі народ будзе ў стане зразумець яе і прыняць. Аднак Хрыстус ведае, што людзям патрэбны час, каб Яго словы і ўчынкі здзейснілі ў іх сваю місію. Таму Ён прагне, каб мы ў ціхім роздуме, які здольны перамяніць сэрца чалавека, падрыхтавалі свае сэрцы да падпарадкавання ўладзе Бога. Як я адкажу на Яго прагненне?

 З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 65
 

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave