20/12/24

4 нядзеля Адвэнту-4

ЕВАНГЕЛЛЕ (Лк 1, 39-45)

Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету. Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым. І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: «Благаславёная Ты між жанчынамі, і благаславёны плод улоння Твайго! І адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася ад радасці дзіцятка ва ўлонні маім. І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам».

 

КАМЕНТАРЫЙ

Плёнам сустрэчы двух цяжарных жанчын, якія атрымалі гэты дар дзякуючы Ласцы, з’яўляецца радасць. Кожная з іх абдараваная па меры сваёй паслухмянасці ў веры, свайго  спадзявання і сваёй надзеі. Аднак той дар, які яны атрымалі, не затрымлівае іх на «сузіранні» сябе самой. Марыя, пасля Звеставання, калі даведалася, што стане Маці Месіі, ідзе, каб служыць Альжбеце, а Альжбета, убачыўшы Марыю, узносіць гімн праслаўлення ў гонар Яе веры.

Абедзьве жанчыны нараджаюць жыццё, якое праяўляецца ва ўзаемным адорванні. Дар адной становіцца ўдзелам другой. Так аб’яўляе сябе Любоў, якая прадказвае прыйсце Дару Божага Сына — найпрыгажэйшага дару, які атрымаў чалавек.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 1, с. 69-70.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave