03/02/24

5 звычайная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ (Мк 1, 29–39)

Езус, выйшаўшы з сінагогі, прыйшоў з Якубам і Янам у дом Сымона і Андрэя. Цешча ж Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу сказалі Езусу пра яе. Ён падышоў і, узяўшы за руку, падняў яе. І прайшла ў яе гарачка; і жанчына пачала служыць ім. Калі ж настаў вечар і калі зайшло сонца, прынослі да Яго ўсіх нядужых і апантаных злымі духамі. А ўвесь горад сабраўся перад дзвярыма. Ён жа аздаравіў многіх, якія цярпелі на розныя хваробы, і выгнаў многіх злых духаў; і не дазваляў злым духам казаць, што яны ведалі Яго. А раніцай, устаўшы вельмі рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае месца і там маліўся. Сымон і тыя, хто быў разам з ім, пайшлі за Ім. І, калі знайшлі Яго, сказалі Яму: «Усе шукаюць Цябе». Ён адказаў ім: «Пойдзем куды-небудзь у бліжэйшыя мястэчкі, каб і там прапаведаваць, бо Я дзеля гэтага прыйшоў». І прапаведаваў Ён у сінагогах іхніх па ўсёй Галілеі, і выганяў злых духаў.

 

КАМЕНТАРЫЙ

Цешча Сымона ляжала ў гарачцы, і Езус аздаравіў яе. Можа, Пан хоча сёння спытаць у нас: ці не трэба аздаравіць нас ад гарачкі? Бываюць цялесныя гарачкі і духоўныя. У XIX стагоддзі шмат гаварылі пра «залатую гарачку». Таксама і ў наш час здараецца, што людзі гарачкава імкнуцца зарабляць грошы. Можна таксама гарачкава шукаць розных задавальненняў. Бывае гарачкавае пазбяганне праўды, гарачкавы пошук бяспекі, любові або гарачкавыя адносіны да працы, калі справы ідуць не па-мойму.

Сёння Езус прагне прыйсці да нас і вызваліць ад гэтых гарачак, як вызвліў цешчу Сымона. Калі мы хварэем, у нас няма ні сіл, ні магчымасці служыць бліжнім. А калі будзем аздароўленыя з нашай «гарачкі», то зможам больш пасвяціць сябе нашым бліжнім і Езусу.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 86

 

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave