16/03/24

5 нядзеля Вялікага посту

ЕВАНГЕЛЛЕ (Ян 12, 20-33)

Былі некаторыя грэкі сярод тых, хто прыйшоў пакланіцца Богу на свята. Яны падышлі да Філіпа, які быў з Бэтсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: «Пане, мы хочам убачыць Езуса». Прыйшоў Філіп і сказаў пра гэта Андрэю. Потым Андрэй і Філіпам пайшлі і расказалі Езусу.

А Езус сказаў ім у адказ: «Настала гадзіна, каб быў услаўлены Сын Чалавечы. Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён. Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго; а той, хто ненавідзіць жыццё сваё на гэтым свеце, захавае яго для вечнага жыцця. Калі хто служыць Мне, няхай ідзе Маім шляхам; і дзе Я, там будзе і слуга Мой. І хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец Мой. Цяпер усхвалявана душа мая; і што Мне сказаць? Ойча, захавай Мяне ад гэтай гадзіны. Але ж дзеля гэтай гадзіны Я і прыйшоў. Ойча, услаў імя сваё!» І пачуўся з неба голас: «Уславіў і ўслаўлю зноў».

Натоўп жа, які стаяў і чуў гэта, казаў: «Гэта гром». Іншыя казалі: «Анёл гаварыў з Ім». Адказваючы, Езус сказаў: «Не дзеля Мяне быў гэты голас, але дзеля вас. Цяпер адбываецца суд над гэтым светам; цяпер князь гэтага свету будзе выкінуты вон. І Я, калі буду ўзняты над зямлёю, усіх прыцягну да сябе». Казаў жа Ён гэта, прадказваючы, якою смерцю меў памерці.

 

КАМЕНТАРЫЙ

На свята ў Ерузалем прыбылі грэкі. У свеце іх лічылі народам, які адзначаўся любоўю да прыгожосці, дабрыні і праўды. Гэта была не толькі любоў да нечага знешняга, але пошук жыццёвай мудрасці. Грэкі прыйшлі да Філіпа з жаданнем убачыць Езуса. Напэўна, гэта было жаданне не толькі фізічнай сустрэчы, а жаданне, якое вынікала з пошукаў сэнсу. Філіп прыйшоў да Андрэя і яны разам прадставілі гэтую просьбу Езусу.

Адказ Езуса, які ведае глыбіні нашых сэрцаў, адпавядае тым, да каго скіраваны, і датычыць сутнасці рэчаў. Езус гаворыць пра ўслаўленне Сына Чалавечага, пра страх, які Ён перажывае перад абліччам надыходзячай «Яго гадзіны». Ён не гаворыць, што Яго ўбачаць цялеснымі вачыма, але наадварот — пра свой адыход. На просьбу ўбачыць яго цялеснымі вачыма, Езус  адказвае кароткай прыпавесцю пра зерне. Шлях да сустрэчы з Ім падобны да лёсу пшанічнага зерня,  укінутага ў зямлю: памерці і прынесці плён. Неабходна стаць, як зерне: малым, крохкім, пазбаўленым усяго перад Богам і дазволіць укінуць сябе ў зямлю — пашу Божага Валадарства, якую абрабляе Айцец. Неабходна быць абсалютна адданым і падпарадкаваным Яго дзеянням, каб прынесці плён. Менавіта ў гэтым сутнасць і плод сапраўднай сустрэчы: ісці за Езусам і быць там, дзе Ён.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 2, с. 117-118.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave