13/05/23

6 Велікодная нядзеля

ЕВАНГЕЛЛЕ  (Ян 14, 15 – 21)

«Калі любіце Мяне, будзеце захоўваць Мае запаведзі. І Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшыцеля, каб быў з вамі навекі, Духа праўды, якога свет не можа прыняць, таму што не бачыць Яго і не ведае. А вы Яго ведаеце, бо Ён з вамі ёсць і ў вас будзе. Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас. Яшчэ крыху і свет ужо не ўбачыць Мяне. Вы ж бачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце. У той дзень пазнаеце, што Я ў Айцу Маім, і вы ўва Мне, і Я ў вас. Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне. А хто любіць Мяне, таго палюбіць Айцец Мой, і Я палюблю яго, і аб’яўлюся яму».  

КАМЕНТАРЫЙ

Езус, развітваючыся з вучнямі, чакае ад іх любові, якая праявіцца ў захаванні Ягоных запаведзяў. Ён запэўнівае, што будзе маліцца да Айца і прасіць для іх іншага Суцяшыцеля, Духа праўды. Гэты Дух учыніць нас здольнымі любіць адзін аднаго так, як Езус палюбіў нас, і заўсёды будзе побач з намі як абаронца і сябра; Ён навучыць нас усяму, нагадваючы нам словы Езуса.

Езус жыве, і мы будзем жыць, калі пасля прыняцця Духа будзем далучаныя да танца любові, які яднае Айца і Сына. Плёнам гэтай вялікай любові будзе пазнанне таго, што Езус ёсць у Айцу і ў нас, а мы — у Ім.  Хто носіць у сэрцы запаведзі Езуса, Ягонае Слова, якое з’яўляецца Словам Айца, і лічыць яго сваім скарбам, той сапраўды любіць Езуса. І палюбіць яго Айцец, які распазнае ў ім аблічча Сына і возьме яго ў свае абдымкі. Таксама і Езус адкрыецца перад ім у блізкай прыязні, у невымоўнай узаемнай любові Жаніха і нявесты і аб’явіць яму ўсяго сябе.

З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 2, с. 297.

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave