ЕВАНГЕЛЛЕ (Мк 1, 40–45)
Вось прыйшоў да Езуса пракажоны і, упаўшы на калені, прасіў Яго, кажучы: «Калі хочаш, можаш мяне ачысціць». Злітаваўшыся над ім, Езус працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: «Хачу, будзь ачышчаны!». І адразу сышла з яго праказа, і ён стаў чысты. Езус сурова звярнуўся да яго і зараз жа адправіў. І сказаў яму: «Глядзі, нікому нічога не кажы, але ідзі, пакажыся святару і прынясі ахвяру за сваё ачышчэнне, як загадаў Майсей, на сведчанне ім». Але той, выйшаўшы, пачаў шмат абвяшчаць і расказваць пра здарэнне, так што Езус не мог ужо адкрыта ўвайсці ў горад, а заставаўся звонку, у пустынных мясцінах. І прыходзілі да Яго адусюль.
КАМЕНТАРЫЙ
«Калі хочаш, можаш... Хачу, будзь…» Працягнутая рука… Напачатку Бог працянуў руку да чалавека, каб удыхнуць у яго жыццё. Гэта быў першы дотык — дотык Стварыцеля. Бог убачыў, што чалавек, якога Ён стварыў, вельмі добры.
Наступны раз Бог, у Езусе, працягвае руку — на гэты раз у накірунку да чалавека знявечанага і агіднага. Ён дакранаецца да гэтага чалавека, таму што злітаваўся над ім. Бог, бачачы пракажонага чалавека, адчувае спагадлівую любоў, якая глыбока пранізвае Тройцу. Дотык Бога аздараўляе, аднаўляе, змяняе, стварае і дае жыццё.
Чаму Езус суровы, незадаволены? Ён забараняе расказваць пра тое, што ўчыніў, што адбылося паміж імі.
Нельга марнатравіць скарбы Валадара. Таямніца новага жыцця, новай сувязі, для якой патрэбна цішыня, бяспека, пяшчота, каб гэтая сувязь магла набраць сілы, як малады саджанец.
З-за непаслухмянасці аздароўленага не ажыццявілася большае дабро. Пракажоны не даў сведчання там, куды яго паслаў Езус, а толькі там, дзе ён сам хацеў. Ён не дазволіў дабру ўзрастаць у тым тэмпе, які быў запланаваны Богам.
З кнігі кармэліцкіх разважанняў “Szukać Jego towarzystwa”, т. 3, с. 107-108.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave