Генеральны настаяцель кармэлітаў босых ад імя сясцёр і братоў кармэліцкай сям'і павіншаваў Святога Айца з нагоды гадавіны яго абрання на пасад Святога Пятра і запэўніў аб малітоўнай падтрымцы ды пакорным жаданні быць сябрамі Папы. Айцец Генерал напісаў між іншым: "Мы хацелі б, каб наша кармэліцкая сям'я стала для Вас новай Бэтаніяй, дзе Вы маглі б адпачыць ад сваёй працы і дзе б мы разам маглі свабодна размаўляць пра рэчы, якія мы любім больш за ўсё: пра нашага Сябра Езуса Хрыста, Яго Касцёл, пра людзей, якія ў наш час знаходзяцца ў патрэбе. (...) Мы будзем разам з Вамі місіянерамі ў абвяшчэнні Евангелля ўсяму свету".
Курыя вікарыяту
Сайт Варшаўскай правінцыі
Афіцыяльны сайт ордэна
Strona zrobiona w kreatorze stron internetowych WebWave