Мы належым да манаскай сям'і Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль, рэфармаванай св. Тэрэзай ад Езуса.

Мы маем удзел у кармэліцкай харызме, рэалізуючы яе згодна са свецкім станам жыцця.

Мы з'яўляемся адной са структурных частак Варшаўскай Правінцыі Свецкага Ордэна Кармэлітаў Босых, якія клапоцяцца аб нашай фармацыі.

Мы складаем абяцанні жыць у духу евангельскіх парад: чыстасці, убоства і паслухмянасці.

Мы рэгулярна сустракаемся ў сваёй супольнасці дзеля духоўнай фармацыі.

Мы стараемся выконваць разнастайныя апостальскія заданні ў лучнасці з Ордэнам і мясцовым Касцёлам.

 

Кармэліцкая харызма...

 

...бярэ пачатак у Старым Запавеце. Яе прад-стаўнік — прарок Ілля, які натхняе жыць у прысутнасці Бога, шукаць Яго ў самоце і маўчанні, з руплівасцю пра славу Божую.

Наша харызма акрэслена ў духоўным вопыце і творах св. Тэрэзы ад Езуса і св. Яна ад Крыжа.

Галоўныя элементы кармэліцкай харызмы:

• паглыбленне адносін з Езусам праз унутраную малітву;

• наследванне Марыі як той, якая прыняла, захоўвала ў сваім сэрцы і разважала Слова;

• шуканне ўнутранай цішыні падчас малітвы;

• разважанне Божага Слова;

• служэнне Касцёлу.

 

Свецкі кармэліт...

 

• клапоціцца пра жыццё ў духу малітвы ў атмасферы засяроджанасці, каб лепей пазнаць Езуса Хрыста.

• у рамках супольнасці стараецца наследаваць Касцёл першых стагоддзяў хрысціянства, які быў ажыўлены «адзіным сэрцам і душою» (Дз 4,32).

• асвячаецца пад асаблівай апекай Марыі, якая з'яўляцца для яго прыкладам вернасці ў слуханні Бога і служэнні Яму.

Акрамя таго, свецкі кармэліт:

• Жыве ў паслухмянасці Езусу Хрысту;

• пільна разважае над Божым словам;

• практыкуе духоўнае чытанне;

• прымае актыўны ўдзел у літургіі, а таксама ў жыцці Касцёла;

• клапоціцца аб патрэбах іншых членаў супольнасці;

• дбае аб унутранай цішыні і самотнасці ў малітоўным жыцці.

 

Мясцовая супольнасць Свецкага Ордэна Кармэлітаў Босых сустракаецца раз у месяц для пастаяннай фармацыі, супольнай малітвы і ажыўлення ўзаемнай любові.

 

Членам Свецкага Ордэна можа стаць...

 

• практыкуючы католік (жанчына або мужчына),які:

• дасягнуў васямнаццаці гадовага ўзросту;

• перакананы ў сваім пакліканні ад Бога;

• мае магчымасць поўнасцю ўдзельнічаць у сакрамэнтальным жыцці;

• носіць у сабе прагненне больш глыбокага духоўнага жыцця і кантэмпляцыйнай малітвы.

 

Пасля пяцігадовага перыяду фармацыі кандыдат складае канчатковыя (дэфінітыўныя) абяцанні жыць у духу евангельскіх парад: чыстасці, убоства і паслухмянасці.

Хто мы такія?

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

Курыя вікарыяту

вул. Хабараўская 30

220137 Мінск

Сайт Варшаўскай правінцыі

Афіцыяльны сайт ордэна