Кармэліты босыя - гэта манаская супольнасць у Каталіцкім Касцёле. Крыніцай нашага жыцця з'яўляецца малітоўнае трыванне перад Богам у брацкай супольнасціі і сведчанне перад людзьмі аб каштоўнасці малітвы ды камуніі з Богам. Кожны дзень збіраемся разам на цэлебраванне Эўхарыстыі, Літургіі Гадзінаў і медытацыю. У лучнасці са святымі Кармелю - сярод якіх св. Тэрэза ад Езуса, св. Ян ад Крыжа, св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус і сын беларускай зямлі св. Рафал Каліноўскі - служым Касцёлу як святары і браты праз апостальскую і парафіяльнаю дзейнасць, рэкалекцыі, дні духоўных разважанняў, школы малітвы, дапамогу тым. хто адчувае патрэбу, і інш. Ідучы з радасцю за Хрыстом хочам абвяшчаць праўду пра Бога - Любоў, які прагне камуніі з кожным чалавекам.
Сайт Варшаўскай правінцыі
Strona zrobiona w kreatorze stron internetowych WebWave