Глядзі больш пра св. Тэрэзу ад Дзіцятка Езус

Які салодкі шлях любові

Літургічны ўспамін: 1 кастрычніка

Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езуса

(Teresa Martin)
1873 – 1897

Тэрэза Мартэн нарадзілася 2 студзеня 1873 г. у Алянсоне (Францыя). У пятнаццацігадовым узросце ўступіла ў кляштар кармэлітанак босых у Лізьё і атрымала імя Тэрэза ад Дзіцятка Езуса і Найсвяцейшага Аблічча. У манаскім жыцці яна імкнулася дзеля любові да Пана Бога дасканала выконваць усе, нават самыя маленькія абавязкі. Яна назвала гэты шлях да дасканаласці "маленькім шляхам духоўнага дзяцінства". Свой духоўны досвед запісвала ў рукапісах, вядомых як "Гісторыя аб адной душы".

 

Памерла 30 верасня 1897 года. Папа Пій XI кананізаваў яе ў 1925 г. і абвясціў заступніцай каталіцкіх місій. 19 кастрычніка 1997 г. папа Ян Павел ІІ абвясціў яе Доктарам Паўсюднага Касцёла.

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

Курыя вікарыяту

вул. Хабараўская 30

220137 Мінск

Сайт Варшаўскай правінцыі

Афіцыяльны сайт ордэна