Тэрэза дэ Сепеда-і-Ахумада нарадзілася 28 сакавіка 1515 года ў Авіле ў Іспаніі. У дваццаць гадоў яна паступіла ў манастыр Уцелаўлення ў Авіле. Святая злзейсніла рэформу кармэліцкага ордэна. Яна заснавала першы манастыр сваёй рэформы ў Авіле і прыняла імя Тэрэза ад Езуса. Пакінула творы, у якіх паказвала шлях да яднання з Богам і засведчыла пра глыбокія містычныя перажыванні. Памерла ў Альба-дэ-Тормес 4 кастрычніка 1582 года. Была кананізавана Папам Рыгорам XV у 1622 г., а Павел VI 27 верасня 1970 г. абвясціў яе Доктарам Паўсюднага Касцёла.
Курыя вікарыяту
Сайт Варшаўскай правінцыі
Афіцыяльны сайт ордэна
Strona zrobiona w kreatorze stron internetowych WebWave