Юзаф Каліноўскі нарадзіўся 1 верасня 1835 г. у Вільні. Атрымаў стараннае выхаванне і адукацыю, стаў ваенным інжынерам. Прымаў удзел у Студзеньскім паўстанні, за што быў пакараны дзесяццю гадамі катаргі ў Сібіры. Пасля вяртання на свабоду быў выхаваўцам Аўгуста Чартарыйскага.
У 1877 г. уступіў у ордэн кармелітаў босых. Святарскае пасвячэнне прыняў у 1882 г. у Чэрнай. Ён нястомна служыў як спаведнік і духоўны кіраўнік і спрычыніўся да аднаўлення ордэна кармэлітаў босых у Польшчы. Памёр у Вадавіцах 15 лістапада 1907 года. У 1983 г. святы папа Ян Павел ІІ назваў яго благаслаўлёным, а ў 1991 г. абвясціў святым.
Курыя вікарыяту
Сайт Варшаўскай правінцыі
Афіцыяльны сайт ордэна
Strona zrobiona w kreatorze stron internetowych WebWave