27 сакавіка ў Мінскай парафіі Божага Цела адбылося чарговае спатканне свецкіх кармэлітаў і тых, хто цікавіцца кармэліцкай духоўнасцю. Распачалася сустрэча Святой Імшой.
Пасля Імшы свецкія кармэліты мелі магчымасць асабіста памаліцца, узнесці просьбы і падзякі, зазірнуць у глыбіню свайго сэрца, разважаючы над Божым словам, парад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
Канферэнцыя, якую агучыў а. Пётр, была прысвечана асобе св. Юзафа, апекуна Паўсюднага Касцёла і нашай супольнасці. Мы яго ведаем, як чалавека канкрэтнага, які можа дакладна і прафесійна выконваць свае абавязкі , але адначасова ўваходзіць у таямніцу Бога, перад якім скараецца ў паставе адарацыі.
Працяг і развіццё гэтай тэмы падхапіла фармацыйная сустрэча, тэма якой: Цноты кардынальныя і маральныя. Фармацыйную сустрэчу падрыхтавала і правяла с. Наталля Куніцкая.
У рамках сустрэчы свецкія кармэліты ахінулі асаблівай малітвай усіх хворых членаў супольнасці, іх родных і блізкіх, просячы хутчэйшага выздараўлення для іх.
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave