12/09/2022

У Мядзелі памаліліся на Кальварыі

У нядзелю, 11 верасня, у мядзельскай парафіі Маці Божай Шкаплернай адбылася ўрачыстасць у гонар Узвышэння Святога Крыжа. Святкаванне распачалося з касцёла, дзе пробашч парафіі а. Генрых Валэйка OCD, у прысутнасці свецкіх вернікаў і святароў, прывітаў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. З-за неспрыяльнага надвор’я запланаваную праграму святкавання прыйшлося крыху змяніць. Разам з арцыбіскупам Юзафам парафіяне памаліліся на ружанцы з адмысловым разважаннем арцыпастыра. Потым быў індывідуальны даезд на мядзельскую Кальварыю, адкуль і распачаўся Крыжовы шлях. Пры ўваходнай браме арцыбіскупа прывіталі парафіяне і падарылі букет белых ружаў. Разважанні Крыжовага шляху правёў а. Андрэй Авен OCD. Невялікі дожджык і вецер спрыялі малітоўнаму засяроджанню і стваралі адпаведную атмасферу ў разважанні над мукамі Пана нашага Езуса Хрыста. Пасля заканчэння набажэнства Крыжовага шляху, адбылася ўрачыстая святая Імша на гары трох крыжоў, якую ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Падчас Імшы 5 мясцовых парафіянаў атрымалі Канфірмацыю - сакрамэнт хрысціянскай сталасці. Урачыстае благаслаўленне Мітрапаліта і словы, скіраваныя да ўсіх прысутных, асабліва бежмаваных, сталі завяршальнай часткай парафіяльнай урачыстасці, якая, не гледзячы на халоднае надвор’е, запаліла сэрцы гарачым апостальскім духам.

Тэкст і фота: а. Андрэй Авен OCD

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave