22/11/2022

Урачыстасць Вікарыяту кармэлітаў босых у Беларусі

21 лістапада ў манаскім доме ў Мядзелі адбылася ўрачыстасць Рэгіянальнага Вікарыяту кармэлітаў босых у Беларусі, апекуном якога з’яўляецца св. Рафал Каліноўскі. На сустрэчу ў Мядзел прыбылі таксама законнікі з Гудагаю, Нарачы і Мінска. Для прадстаўлення дакладу пра жыццё і духоўнасць св. Рафала Каліноўскага, а таксама ўзначальвання св. Імшы і прамовы гаміліі быў запрошаны арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, жыццё і служэнне якога, падобна як і гісторыя св. Рафала, звязаны з трыма краінамі-суседкамі нашага рэгіёна: Беларуссю, Літвой і Расіяй.

На пачатку сустрэчы а. Пётр Фроштэга OCD, Рэгіянальны Вікарый, прывітаў усіх прысутных, выказваючы спадзяванне, што постаць Святога Апекуна Вікарыята паспрыяе ўмацаванню повязяў братэрства ў служэнні Богу і Касцёлу ў нашай Бацькаўшчыне. Арцыбіскуп Кандрусевіч у прадстаўленым дакладзе вельмі яскрава паказаў шлях веры св. Рафала Каліноўскага, шлях, які быў напоўнены рознымі выпрабаваннямі і сумнівамі, але прывёў будучага святога не толькі да Бога, але таксама і да манаскага служэння. Паколькі ў гэты дзень Касцёл адзначаў успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі, то ў разважаннях была праведзена паралель таго, што, углядаючыся ў Найсвяцейшую Дзеву, св. Рафал таксама прысвяціў Богу сваё жыццё. Дастойны Прэлегент падзяліўся таксама і сваім багатым і разнастайным душпастырскім досведам у працы ў Літве, Расіі і Беларусі.

Наступнымі пунктамі сустрэчы сталі: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, супольная Эўхарыстыя, пасілак і рэкрэацыя, падчас якіх, праз малітву і братэрскае прабыванне разам, браты дзякавалі за дар паклікання і радаваліся супольнасці, якую Бог паклікаў несці Яго святло і любоў на нашай зямлі ў кармэліцкім харызмаце.

А. Юрый Кулай OCD.

Даклад Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча: Святы Рафал Каліноўскі – прыклад аднаўлення адносін з Богам

Przycisk

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

вул. Герасіменкі 6/1

220047 Мінск

Сайт вікарыяту ў Беларусі

Партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Афіцыйны сайт ордэна

Курыя вікарыяту

Cайт Варшаўскай правінцыі

Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave