Афіцыяльны сайт ордэна

Сайт Варшаўскай правінцыі

вул. Хабараўская 30

220137 Мінск

Курыя вікарыяту

Супольнасць св. Тэрэзы ад Езуса

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

КАРМЭЛІТЫ БОСЫЯ

ГІСТОРЫЯ

 

У кастрычніку 2006 г. Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям'янка даверыў кармэлітам босым апеку над новай парафіяй Божага Цела ў Мінску ў мікрараёне вул. Ангарскай. Дзяржаўныя ўлады зарэгістравалі парафію Божага Цела 18 студзеня 2007 г. Спачатку вернікі збіраліся ў прыватных дамах. У кастрычніку 2007 года кармэліты знялі кватэру і канферэнц-залу ў адным з офісаў на тэрыторыі парафіі. У 2009 годзе браты набылі дом пры цэнтральнай вуліцы раёна і прыстасавалі яго да патрэб супольносці. 8 жніўня 2011 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў пляцоўку для будаўніцтва. Неўзабаве была пабудаваная часовая капліца. а ў верасні 2017 года распачалася будова касцёла і кляштара. 31 мая 2018 года ў прысутнасці святароў і вернікаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў і ўмураваў вуглавы камень пад будаўніцтва. На сённяшні дзень касцёл і кляштар знаходзяцца ў суровым стане, будаўнічыя працы далей працягваюцца.

 

 

КАНТАКТЫ

 

Кармэліты босыя

вул. Хабароўская, 30

220137 Мінск
тэл./ф. +375173513039

e-mail: karmelity.minsk@gmail.com

БРАТЫ

а. Пётр Фраштэнга - Рэгіянальны вікарый

а. Сяргей Трысцень - настаяцель супольнасці

а. Юрый Кулай - пробашч парафіі

а. Ігнат Падарэцкі - вікарый

Імя і прозвішча

Адрас:

Інтэнцыя для малітвы:

Даслаць
Даслаць
Formularz został wysłany — dziękujemy.
Proszę wypełnić wszystkie wymagane pola!

Даслаць Інтэнцыі для малітвы

Адрас касцёла

Парафія Божага Цела

вул. Герасіменкі, 6/1

220047 Мінск

 

№ разліковага рахунку для ахвяраванняў

Религиозная община

«Римско-католический приход Божьего Тела»

УНП 102315425

р/с BY12AKBB30150328100125200000

БИК AKBBBY2Х

Филиал № 511 АСБ „Беларусбанк” код 815

 

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ (магчымы змены)

 

Будныя дні: 8:30, 19:00

Нядзеля і Ўрачыстасці: 9:00, 10:30, 12:00, 19:00

Нядзеля і Ўрачыстасці (летні перыяд): 9:00, 12:00, 19:00

Чацвер: 18:00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Нешпары

Набажэнствы ў маі, чэрвені, кастрычніку: 18:30

 

Душпастырствы пры кляштары / парафіі

 

Свецкі Ордэн, Жывы Ружанец, Легіён Марыі, Апостальства дапамогі душам чыстцовым, Міністранты, Душпастырства моладзі, Дзеці Марыі, Парафіяльны хор

 

АДПУСТЫ:

 

Урачыстасць Божага Цела

16 ліпеня – Урачыстусць Маці Божай Шкаплернай

 

 

ФОТАГАЛЕРЭЯ