16 ліпеня ва ўрачыстасць Маці Божай з Гары Кармэль у Гудагаі, як і ў іншых святынях, у якіх служаць кармэліты босыя і дзе адзначаецца успамін, урачыста адсвяткавалі адпуст. Урачыстасць прымеркавана таямніцы святога шкаплера. Святую Імшу а 12 гадзіне цэлебраваў кусташ санктуарыя - айцец Аркадзь Куляха. У Імшы ўдзельнічалі вернікі, госці і валанцёры, якія прыехалі дапамагаць у падрыхтоўцы фэста, які адбудзецца ў Гудагаі 20-21 ліпеня.
Казанне прамовіў ксёндз Андрэй Бурак з мінскай архікатэдры. Святар падкрэсліў, што Гудагай для многіх людзей стаў месцам сустрэчы з Богам. Тут, на гэтай цудоўнай гудагайскай зямлі, дзякуючы айцам-кармэлітам, вернікам, пілігрымам, трывае атмасфера кантэмпляцыі і прысутнасці Бога.
Другую адпустовую Святую Імшу ўзначаліў ксёндз Іван Кароткін, пробашч парафіі святога арханёла Міхала ў Лужках, які скіраваў да верных сваё слова: “Веруючы чалавек не можа абмінуць ролі Божай Маці ў сваёй веры. Марыя прыняла і надалей прымае непасрэдны ўдзел у гісторыі нашага збаўлення”.
Напрыканцы святой Імшы адбылося асвячэння фігуры анёла каля ўваходу ў святыню. Вернікі павіншавалі пробашча айца Аркадзя з днём нараджэння і склалі свае шчырыя віншаванні.
Тэкст: Ірэна Ахрамовіч
Фота: Юлія Літвінковіч, Ірэна Ахрамовіч
вул. Герасіменкі 6/1
220047 Мінск
Курыя вікарыяту
Cайт Варшаўскай правінцыі
Сайт зроблены ў канструктары сайтаў WebWave